Праект «Дзядулін наказ»
Мэта праекта: стварэнне і выпуск ілюстраваных апавяданняў, успамінаў і саветаў ад дзядуляў і прадзедаў выхаванцаў ДУА «Кракоўскі дзіцячы сад» для атрымання практычнай і кансультатыўнай дапамогі маладым бацькам у пераадоленні цяжкасцей, якія ўзнікаюць у выхаванні і навучанні дзіцяці дашкольнага ўзросту.
Задачы праекта:
- Дапамагчы атрымаць бацькам канкрэтныя навыкі і ўменні для выхавання падрастаючага пакалення на аснове традыцый нашых продкаў.
- Абагульненне і распаўсюджванне вопыту работы па праекту, выпуск ілюстраваных апавяданняў, успамінаў і парад ад дзядуляў па выхаванні дзяцей і ўнукаў.