Родная мова з’яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнай годнасці. Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, легка. А для гэтага выхавальніку неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця завучваць, а падштурхнулі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі. Так, падчас зімовых канікул, дзеці рознаўзроставай групы №4 разам з выхавацелямі дашкольнай адукацыі Свірскай М.І і Юшкевіч М.Т. падрыхтавалі для сваіх малодшых сяброў тыатралізацыю беларускай народнай казкі “Коцік, пеўнік і ліса”. І артысты, і гледачы былі ў захапленні.