Віртуальным падарожжам «Мой любы горад»завяршыўся тэматычны тыдзень «Мой горад, мая вёска» у рознаўзроставай групе №4. Цікава, з праглядам слайдаў, выхавацель дашкольнай адукацыі Юшкевіч М.Т. расказала дзецям аб прыгожых мясцінах роднага гораду, яго прамысловасці, людзях, якія праслаўляюць Ашмяншчыну сваёй працай. Таксама дзеці пабывалі падчас падарожжа ля брацкай магілы воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні горада Ашмяны у гады Вялікай Айчыннай вайны, даведаліся аб гістарычным мінулым роднага горада.