31 студзеня у Кракоўскай бібліятэцы адбылася выстава «Падарожжа па роднай краіне». Выхаванцы нашага дзіцячага сада сталі яе наведвальнікамі. Бібліятэкар Мужыла Г.І. вельмі цікава расказала дзецям пра знакамітыя мясціны Беларусі, пра дзяржаўныя святы Рэспублікі Беларусі і многае другое. Дзеці у сваю чаргу прачыталі вершы на беларускай мове.