З 17 па 21 лютага ў нашым дзіцячым садзе праходзіць тыдзень роднай мовы.Шмат цікавага запланавалі выхавацелі для сваіх выхаванцаў, каб яшчэ раз дакрануцца да вытокаў і паслухаць родную мову. Выхаванцы рознаўзроставай группы №4 на інтаграваным занятку “Дзіця і грамадства.Выяўленчая мастацтва “ замацавалі веды аб прыродных сімвалах нашай Радзімы. Затым, карыстаючыся нетрадыцыйным спосабам малявання –штампамі, зробленымі з бульбы, намалявалі адзін з сімвалаў нашай Беларусі — васількі. Таксама дзеці даведаліся, што ў народзе кветкі васількі называюць «валошкі». Вось такія цудоўныя словы ёсць у беларускай мове.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *