Напярэдадні Дня роднай мовы ў рознаўзроставай групе №4 прайшоў конкурс маленькіх чытачоў “Родная мова – матчына мова”. Загадзя, дзеці разам з бацькамі вывучылі вершы аб нашай Радзіме. Кожны верш быў прачытаны гучна, выразна, прыгожа. Чароўнай стужкай ліліся вывучаныя вершы. І усе яшчэ раз упэўніліся ў тым, што беларуская мова самая прыгожая і мілагучная.