Весела,цікава і пазнавальна праводзяць вясновыя канікулы выхаванцы нашага дзіцячага садка.  28 сакавіка выхаванцаў запрасілі на забаўляльна- пазнавальную забаву “Беларусь — мой родны край!” у Дом  культуры аг.Кракоўка.  Супрацоўнікі Дома культуры вельмі цікава расказалі дзецям пра даўнейшыя рэчы побыту беларусаў, пагулялі з імі ў народныя гульні “Лапці”,”Бульба”,”Рушнікі”. Цудоўнымі спевамі  беларускіх народных песняў парадавалі былыя выхаванкі нашага садка Люля Ксенія і Свірбутовіч Надзея. А вяселы клоўн запрасіў усіх патанцаваць. Дзякуем работнікам Дома культуры за такое цікавае і пазнавальнае мерапрыемства.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *