Знаёмства з роднай мовай пачынаецца з самага ранняга дзяцінства: з пяшчотных слоў маці, калыханкі, казкі. Гучыць з вуснаў дзяцей і выхавацеля родная мова і ў нашым дзіцячам садку. А дапамагаюць у гэтым казкі. Менавіта беларускія народныя казкі вядуць дзяцей у свет роднай мовы. Сёння ў госці да нашых выхаванцаў прыйшла Бабуля–Казачніца. Так па- асобаму прайшоў “Дзень беларускай казкі” у нашым садку. Дзеці змаглі пагуляць з Бабуляй – Казачніцай, адгадаць казачныя загадкі, дапамагчы любімым казачным героям выбрацца з бяды. А на прыканцы паслухаць казку на роднай мове “Жаронцы”.