4 верасня ў рознаўзроставай групе №4 прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. Выхавальнік Юшкевіч М.Т. расказала дзецям аб гісторыі святкавання гэтага дня. Таксама адбыўся конкурс чытачоў «Мову родную люблю і ёй ганаруся»Дзеці разам з бацькамі вывучылі вершы беларускіх пісьменнікаў. Колькі пачуццяў, эмоцый чулася ў кожным слове маленькіх чытачоў. Гэта яшчэ раз паказала, што беларуская мова — самая прыгожая мова.