21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы! Родная,значыць — любімая, дарагая, самая, самая!

Адзначылі гэты дзень і выхаванцы рознаўзроставай групы N2. Разам з выхавацелям Малышавай А.Т. яны правялі цікавую вандроўку » У краіне беларускіх казак». Кнігі з народнымі казкамі вельмі спадабаліся дзецям, бо яны не простыя — чароўныя, дазваляюць не толькі праслухаць казку, але і прайграць яе, быць актыўнымі ўдзельнікамі казачных падзей. Мяккія дэталі самаробных кніг дапамаглі дзецям быць актыўнымі апавядальнікамі і дазволілі  авалодваць вобразнасцю, мілагучнасцю і прыгажосцю роднай мовы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *