21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў нашым разнагалосным свеце налічваецца каля шасці тысяч моў. На жаль некаторыя мовы зніклі або знікаюць. Мова- гэта душа народа, векавая памяць пакаленняў, галоўны наш скарб. Няма мова – няма народа. Таму так важна з самага маленства далучаць нашых выхаванцаў да беларускай мовы, паказаць яе прыгажосць і мілагучнасць. З нагоды Дня роднай мовы у групе №4 (выхавальнік дашкольнай адукацыі Юшкевіч М.Т.) адбылася віктарына “Знаўцы беларускай мовы”. Дзеці слухалі вершы Купалы і Коласа, тлумачылі прыказкі і прымаўкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, інсцэніравалі ўрыўкі беларускай казкі ”Жаронцы”.