Бабуліны парады

Праект «Бабуліны парады»

Праект «Бабуліны парады» накіраваны на аказанне дапамогі маладым бацькам у пераадоленні цяжкасцяў, якія ўзнікаюць у навучанні і выхаванні дзіцяці дашкольнага ўзросту. Вынікам працы над дадзеным праектам стаў выпуск маляўнічай, ілюстраванай кнігі ўспамінаў і парад па выхаванні дзяцей і ўнукаў. Асаблівасць гэтага праекта заключаецца ў тым, што ў ім прымаюць удзел толькі бабулі і прабабулі нашых выхаванцаў.

У рамках рэалізацыі праекта «Бабуліны парады» мы паспрабуем захаваць і распаўсюдзіць лепшы вопыт выхавання дзяцей на аснове народных традыцый, бясцэннага вопыту старэйшага пакалення.

Мэта праекта: стварэнне і выпуск ілюстраваных апавяданняў, успамінаў і парад ад бабуль і прабабуль выхаванцаў ДУА «Кракоўскі дзіцячы сад» для атрымання практычнай і кансультатыўнай дапамогі маладым бацькам у пераадоленні цяжкасцей, якія ўзнікаюць у выхаванні і навучанні дзіцяці дашкольнага ўзросту.

Задачы праекта:

  1. Дапамагчы атрымаць бацькам канкрэтныя навыкі і ўменні для выхавання падрастаючага пакалення на аснове традыцый нашых продкаў.
  2. Абагульненне і распаўсюджванне вопыту работы па праекту, выпуск ілюстраваных апавяданняў, успамінаў і парад ад бабуль па выхаванні дзяцей і ўнукаў.
  3.